Падрыхтоўка выкладчыкаў у сярэдневяковых еўрапейскіх універсітэтах

Елена Анатольевна Стреха · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2008

ПАДРЫХТОЎКА ВЫКЛАДЧЫКАЎ У СЯРЭДНЕВЯКОВЫХ ЕЎРАПЕЙСКІХ УНІВЕРСІТЭТАХ Сярэдневяковым еўрапейскім універсітэтам былі вядомы разнастайныя вучоныя ступені: бакалаўр, магістр, доктар.Назвы гэтых ступеняў сустракаюцца у дакументах першых еўрапейскіх універсітетаў у Празе, Парыжы, Кракаве, Балоні (Х11-Х111 ст.).Атрыманне любой ступені вяло да павялічэння даходу, гарантавала права на вядзенне выкладчыцкай дзейнасці, забяспечвала атрыманне розных прывялегій і магчымасць заняць высокую пасаду пасля выхаду з выкладчыцкага складу ўніверсітэта.Каб атрымаць вышэйшую вучоную ступень доктара ці магістра, неабходна было прайсці праз ступень бакалаўра.У статуте Парыжскага ўніверсітэта менавіта бакалаўрства было названа "першымі дзвярыма для дасягнення іншых ступеняў".Ступень магістра была вышэйшай вучонай ступенню на факультэце мастацтваў і не папярэджвала ступені доктара, а ступень доктара прысвойвалася прафесарам трох вышэйшых факультэтаў: багаслоўскага, юрыдычнага і медыцынскага.Атрымать ступень бакалаўра на факультэце мастацтваў магчыма было ў 18 гадоў правучыўшыся 1,5-3 гады і маючы даволі неглыбокія веды.Магістрам на гэтым факультэце магчыма было стать па дасягненні 21 года вывучыўшы асноўныя кнігі на працягу шасці гадоў.У некаторых універсітэтах ступені бакалаўра і магістра мастацтваў лічыліся неабходнымі для атрымання вучоных ступеняў на багаслоўскім, юрыдычным і медыцынскім факультэтах.Пры ўсіх адрознянняў у значымасці тых ці іншых вучоных ступеняў, працэдура праходжання іспытаў на іх атрыманне ў розных еўрапейскіх універсітэтах была амаль аднолькавая.Так, для атрымання ступені бакалайра неабходна было прайсці наступную працэдуру.Шкаляр, які праслухаў курс лекцый, звяртаўся да выкладчыка, якога ѐн слухаў, і да дэкана факультэта з просьбай аб'явіць яго "відушчым".Такая аб'ява рабілася дэканам на спецыяльна скліканным сходзе.Выкладчык, які суправаджаў шкаляра, дакладваў аб ім наступныя звесткі: колькі гадоў наведвае лекцыі на факультэце якія кнігі вывучаў; колькі разоў публічна выступаў на дыспутах; дзе пражываў у апошнія паўгода.Калі на ўсе пытанні былі дадзены вычэрпальныя адказы, шкаляр разам са сваім выкладчыкам пакідалі сход, каб члены савета факультэта абмеркавалі наступныя пытанні: ці ѐсць абставіны, якія могуць перашкаджаць узвядзенню ў такога роду ступень; ці ѐсць той, хто можа сведчыць супраць кандыдата, ці ѐсць у наяўнасці ўмовы, неабходныя для бакалаўрства на факультэце.Пры адсутнасці пярэчанняў, шкаляра зноў запрашалі на сход, дзе ѐн прысягаў павінавацца факультэту, наведваць лекцыі дактароў і не шукаць той жа ступені ў іншых універсітэтах.Далей прызначаўся дзень экзамена, які звычайна прымяркоўваўся да калядаў.

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors