Польская гістарыяграфія гісторыі гарадоў Беларусі ў дасавецкі перыяд

Анжела Эдуардовна Лютая · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2008

ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ГІСТОРЫІ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ Ў ДАСАВЕЦКІ ПЕРЫЯД Вялікі комплекс праблем урбанізацыі і гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі даследаваны не толькі айчыннымі, але і замежнымі гісторыкамі.Найбольш актыўнымі з замежных вучоных з'яўляюцца польскія гісторыкі.Шмат увагі польскія даследчыкі ўдзялялі гісторыі гарадоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя Беларусі з XIII да канца XVIII ст.Эканамічнае развіццё гарадоў і іх зносіны з вёскай у Беларусі разглядаў у сваёй працы W. Kamieniecki [1].Сельскагаспадарчы характар развіцця гарадоў і мястэчак ВКЛ даследаваў J. Ochmański [2].На думку аўтара, да сярэдзіны XVI ст.сельскае і гарадское насельніцтва валасцей ВКЛ (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі) складалі адзіную гаспадарчую адзінку.У XVI ст.рамяство і гандаль яшчэ не сталі вызначальнымі галінамі эканомікі гарадоў і мястэчак.У большасці гарадоў і мястэчак пераважаючымі былі заняткі жыхароў сельскагаспадарчай дзейнасцю, што забяспечвала іх асноўнымі прадуктамі харчавання і сыравінай для другасных і дадатковых заняткаў промысламі і рамяством [3].Гэта тэндэнцыя была характэрна для часткі жыхароў гарадоў і мястэчак Беларусі нават у канцы XVIII -першай палове XIX ст.[4].Аналіз падрыхтоўкі і правядзення Берасцейскай царкоўнай уніі і гісторыі Брэста канца XVI ст.разглядалі ў сваіх працах польскія даследчыкі B.

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors