Двухмоўны слоўнік метафар псіхалагічнай сферы чалавека / В.Ю. Шыманская
Вольга Юр'еўна Шыманская · Digital Library of the Belarusian State University (Belarusian State University) · 2015
Двухмоўны слоўнік метафар псіхалагічнай сферы чалавека адлюстроўвае субстантыўныя сродкі рэпрэзентацыі псіхалагічнай сферы чалавека ў беларускай і англійскай мовах. Аб’ект слоўнікавай сістэматызацыі – субстантыўныя метафары, які ўжываюцца для намінацыі і характарызацыі псіхічных працэсаў, станаў і ўласцівасцей асобы. Слоўнік з’яўляецца даведачнай крыніцай пры вызначэнні семантыкі, ужывальнасці, сінанімічных варыянтаў і перакладу метафар, а таксама пры выбары сродкаў метафарычнай рэпрэзентацыі псіхалогіі чалавека. \nРэестр слоўніка складаюць беларускія і англійскія метафары, змешчаныя ў алфавітным парадку. У слоўніку пададзена 490 беларускіх і 548 англійскіх метафар псіхалагічнай сферы чалавека, да кожнай з якіх прыведзена да 25 сінанімічных і эквівалентных метафар. У агульны рэестр слоўніка, а таксама ў рэестр сінанімічных і эквівалентных метафар уключаны 142 беларускія і 105 англійскіх патэнцыяльных моўных метафар. \nСлоўнік арыентаваны на шырокае кола карыстальнікаў – філолагаў, выкладчыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, усіх, хто вывучае беларускую і англійскую мовы, цікавіцца вобразнымі сродкамі рэпрэзентацыі псіхалагічнай сферы чалавека ў мове.
Cited by 0 works.