Беларуская матэматычная тэрміналогія акупацыйнага перыяду
Дзмітрый Васільевіч Дзятко · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2004
Д.В.Дзятко (Мінск) БЕЛАРУСКАЯ МАТЭМАТЫЧНАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ АКУПАЦЫЙНАГА ПЕРЫЯДУ Уплыў сацыяльна-палітычных фактараў з'яўляецца вызначальным для развіцця тэрміналагічнай лексікі.У 1941 -1944 гадах на тэрыторыі Беларусі уніфікацыйная моўная палітыка па аб'ектыўных экстралінгвістычных прычынах аказалася перапыненай.Рэвізія беларускамоўных тэрміналагічных рэсурсаў, уласцівая для названага гістарычнага этапу, у асноўным была абумоўлена практычнымі патрэбамі выкладання школьных дысцыплін.Менавіта прыкладной накіраванасцю тэрмінаграфічных выданняў тлумачыцца няцэльнасць і няпоўнасць многіх тэрмінасістэм гэтага часу.Усебаковае навуковае асэнсаванне агульных тэндэнцый, уласцівых сістэмам тэрмінаў акупацыйнага перыяду, істотна абцяжарана недастатковай колькасцю даступных для даследавання крыніц і таму, як вынік, немагчымасцю досыць поўна і аб'ектыўна апісаць актыўныя моўныя працэсы.На наш погляд, лагічным будзе дапусціць, што тэрміналогія розных галін навукі ў першай палове 1940-х гадоў развівалася ў адным накірунку.Таму прааналізуем вызначальныя тэндэнцыі ў беларускай навуковай тэрміналогіі ваеннага часу, зыходзячы з лексікасловаўтваральнага апісання тэрміналагічнага апарату "Праграмы матэматыкі для народнае школы", выдадзенай пад эгідай Інспектарыяту беларускіх школ пры Генеральным камісары Беларусі [5].Праграма складаецца з трох раздзелаў: арыфметыкі, геаметрыі і элементарнай алгебры.Асноўная ўвага надаецца арыфметыцы, таму, натуральна, у дакуменце пераважае арыфметычная тэрміналогія -адна з найбольш сфарміраваных і ўстойлівых падсістэм матэматычнай лексікі.Паколькі "Праграма" ў лінгвістычным плане не з'яўляецца самастойным тэрміналагічным даследаваннем, правядзём супастаўляльны аналіз некаторых, найбольш "праблемных", на наш погляд, спецыяльных матэматычных найменняў.
Cited by 0 works. Open-access PDF