Новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

Вольга Валянцінаўна Урбан · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2011

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка" Кафедра беларускага мовазнаўства ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________________________ "____"_______________2011 г. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКСвучэбнай дысцыпліны "Новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (спецкурс) для спецыяльнасцей профілю А Педагогіка Узгоднена: дэкан факультэта_____________________________________ Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры пратакол №8 ад "20" студзеня 2011 г.Мінск, 2011 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКАСпецкурс "Новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" прызначаны для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў межах цыкла спецыяльных дысцыплін.З'яўляючыся сістэмай правіл, якія маюць абавязковы характар, арфаграфія вызначае і замацоўвае адзіныя нормы напісання розных слоў і іх марфалагічных частак.Арфаграфічныя правілы штучныя, умоўныя, але яны абапіраюцца на аб'ектыўныя фанетычныя і граматычныя заканамернасці мовы.Правапіс -гэта стройная сістэма правіл, якія адлюстроўваюць граматыкаарфаэпічныя нормы і служаць для аднастайнай перадачы слоў і марфем.Аднолькавая перадача на пісьме вуснай формы літаратурнай мовы ўсімі членамі грамадства садзейнічае паспяховаму ажыццяўленню зносін паміж імі.Адзінства і ўнармаванасць арфаграфічнай сістэмы сведчаць аб дасканаласці і высокай культуры пісьмовай формы літаратурнай мовы.Пунктуацыйныя нормы прызначаны для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін у грамадстве.Парушэнне пунктуацыйных нормаў вядзе да пунктуацыйных памылак, а захаванне пунктуацыйных нормаў аблягчае разуменне зместу напісанага або надрукаванага тэксту, павышае культуру пісьмовай мовы.У сучасных умовах неабходнасць вывучэння новых правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі асабліва ўзрасла і актуалізавалася ў сувязі з увядзеннем з 01.09.2010 г. новых "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", прынятых у 2008 г.Настаўнік, будучы даследчык мовы і кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен ведаць арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы беларускага правапісу.У вучэбнай праграме ўлічаны наступныя патрабаванні адукацыйнага стандарта: Дыягностыка сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаАдукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі першай ступені сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў. Патрабаванні да ажыццяўлення дыягностыкі:-вызначэнне аб'екта дыягностыкі; -выяўленне ўзроўню вучэбных дасягненняў студэнта пры дапамозе крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі; -карэкціраванне ўзроўню вучэбных дасягненняў студэнта ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандарта; -ацэнка вынікаў дыягностыкі вучэбных дасягненняў студэнта ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандарта (па шкале

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors