Расстанні... Дарогі... Сустрэчы...
Ганна Іванаўна Басава · Digital Library of the Belarusian State University (Belarusian State University) · 2006
Святое мроіцца, Як фільм нямы: Усѐ паўторыцца, Але не мы.І нат не восенню, Не між зімы... Усѐ паўторыцца, Але не мы.(Алег Лойка.Ушанаванне: Святое мроіцца.Мн., 2001.С.14).Часам мы жывем, працуем, бачымся амаль штодня ў горадзе, на вуліцы, на факультэце... Але калі мы сустракаемся за межамі факультэта, горада, а тым больш краіны.... у чужой краіне, горадзе, вуліцы, доме, то ўспрыманне, ўражанне пра чалавека зусім іншае, чым там, на радзіме.Далѐкае замежжа збліжае людзей ці, наадварот, аддаляе... Сапраўды, час і адлегласць выпрабоўваюць нас на адносіны, на сяброўства, на вернасць, на шчырасць... І сапраўднае адчуванне шчасця і радасці прыходзяць тады, калі там, у далѐкім замежжы, сустракаешся з даўно знаѐмым чалавекам, і гэтыя сустрэчы прыводзяць да новых адкрыццяў у ім: чалавеку-асобе, чалавеку-навукоўцы, чалавеку-паэце, чалавеку-мужчыне... Слаўныя гэта рэчы, Слаўна, што ты -госць, Слаўна, што ѐсць сустрэчы, Нечаканае ѐсць: У Лету ўсѐ кане, Адгудзе, як кірмаш, Ды ўсцяж будзе нечаканае, Госці будуць усцяж.Было ўсѐ, усѐ і будзе, Час будзе, як рэчка плыць, Нечаканыя людзі Нечаканасць будуць хваліць.
Cited by 0 works. Open-access PDF