Трансфармацыя тэхналогій міжнароднага вяшчання ва ўмовах сучаснага камунікацыйнага асяроддзя
Вікторыя Міхайлаўна Пяткевіч · BSU Digital Library (Belarusian State University) · 2016
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ТРАНСФАРМАЦЫЯ ТЭХНАЛОГІЙ МІЖНАРОДНАГА ВЯШЧАННЯ ВА ЎМОВАХ СУЧАСНАГА КАМУНІКАЦЫЙНАГА АСЯРОДДЗЯСучасны свет з мультымедыйнымі глабальнымі камунікацыйнымі каналамі вядзе да змянення базавых прынцыпаў арганізацыі жыццядзейнасці ў сучасным грамадстве, да трансфармацыі паводзін чалавека, паколькі асваенне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій прадугледжвае і асваенне новага камунікацыйнага асяроддзя са спецыфічнымі сродкамі дзейнасці ў ім.Гэта, у сваю чаргу, патрабуе як ад індывіда, так і ад дзяржаўных або грамадскіх інстытутаў засваення новых сістэм ведаў, норм, каштоўнасцей, а таксама ўмення рэалізоўваць іх у сучасных абставінах.Натуральная неабходнасць любой незалежнай дзяржавы -гэта пазіцыянаванне сябе як самастойнага актара на міжнароднай арэне.Глабальны інфар мацыйны абмен адбываецца на ўзроўні міжнародных сувязей і арганізацый, дыпламатычных каналаў, турызму і сродкаў масавай інфармацыі.Нацыянальная сістэма СМІ прадугледжвае адмысловы від вяшчання, які спецыялізуецца на замежнай аўдыторыі.Міжнароднае вяшчанне акумулюе медыяпрадукт з улікам асаблівасцей дзяржавы і яе медыясістэмы і працуе над комплексным медыявобразам краіны за мяжой.Сучасныя тэхналогіі дазваляюць усім сродкам масавай інфармацыі ў адкрытым доступе праз інтэрнэт размяшчаць падрыхтаваныя матэрыялы ў любой форме: тэкставай, аўдыяльнай або аўдыявізуальнай, што робіць іх міжнароднымі ў той ці іншай ступені.Тым не менш спецыялізаваныя на замежным вяшчанні СМІ маюць асаблівасці функцыянавання і спосабы падачы кантэнту, якія выпрацоўваліся на працягу ХХ стагоддзя.Традыцыйна міжнароднае радыёвяшчанне скіравана на агромністую аўдыторыю, на шматлікія тыпы грамадстваў, уклад якіх можа быць як прагрэсіўным, так і рэгрэсіўным.Першапачатковай задачай радыёвяшчання было ахапіць як мага большую колькасць краін.Выкананне яе сёння адбываецца праз камбінаваную працу міжнародных радыёстанцый у эфіры і інтэрнэце.Вяшчанне ў радыёэфіры ажыццяўляецца з дапамогай радыёперадатчыкаў, якія маюць вызначаную магутнасць і перадаюць інфармацыю на пэўнай частаце электрамагнітнага выпраменьвання.Як правіла гук у эфірным радыёвяшчанні перадаецца праз адзін са спосабаў мадуляцыі: амплітудны (вяшчанне на кароткіх, сярэдніх і доўгіх хвалях) або частотны (FM-вяшчанне на ўльтракароткіх хвалях).Лічбавае вяшчанне адбываецца ў фармаце DRM (Digital Radio Mondiale).
Cited by 0 works. Open-access PDF