Мэты інвентарнай рэформы памешчыцкай вёскі і дзейнасць Віцебскага інвентарнага камітэта
Рэут Уладзіслаў Рыгоравіч, Уладзімір Аркадзьевіч Сосна · Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна · 2007
У артыкуле на падставе архіўных дадзеных здзейснены аналіз мэтаў правядзення інвентарнай рэформы памешчыцкай вёскі Беларусі. Характарызуюцца намеры ўрада Расійскай імперыі пры вызначэнні месца правядзення рэформы. Высвятляюцца аб’ектыўныя перашкоды на шляху інвентарнай рэформы ва ўсходняй частцы Беларусі і пазіцыя дваранства. Даследуецца карэктаванне ўрадам напрамку рэформы ў залежнасці ад мясцовых асаблівасцей прыгонніцкай гаспадаркі. Вызначаецца склад і дзейнасць віцебскага інвентарнага камітэта. Разглядаюцца хібы і недахопы працэса зацвярджэння інвентарных апісанняў, арганізацыя працы інвентарнага камітэта. Закранаецца праблема абмежавання памешчыцкай улады інвентарнымі правіламі па кіраванні маёнткамі. Аналізуюцца эканамічныя вынікі інвентарнага рэфармавання для Віцебскай губерні. Разглядаецца ўплыў вынікаў інвентарнай рэформы на вызначэнне напрамку і ўмоў пазнейшых дзеянняў урада па адмене прыгоннага права.
Cited by 0 works.