Знешняя палітыка і дыпламатыя Расіі ад Івана ІІІ да Пятра І. УД – 848/баз.

Алег Антонавіч Яноўскі, Олег Антонович Яновский · 2014

Знешняя палітыка Расіі ў другой палове XV – XVII ст. вызначалася надзвычайнай актыўнасцю, наступальнасцю і выніковасцю. Было звергнута іга мангола-татар, дзяржаўныя межы Маскоўскага княства настолькі пашырыліся, што ўжо на сярэдзіну XVI ст. выйшлі за Волгу на ўсходзе, а на захадзе з усёй вастрынёй паўстала пытанне аб стварэнні ўмоў для рэгулярных эканамічных і палітычных стасункаў з усімі краінамі Заходняй Еўропы. 3 асаблівай вастрынёй паўстала пытанне аб дамініраванні на Балтыцы, аб далучэнні да ўладанняў вялікага князя і цара Ўсяя Русі зямель Вялікага княства Літоўскага. Стала набліжацца да пэўных рэальных абрысаў і пытанне аб тым, хто можа лічыцца гаспадаром на берагах і акваторыі Чорнага мора. Напружанасць знешнепалітачнай сітуацыі што раз дапаўнялася і падмацоўвалася процістаяннем паміж усходняй і заходняй плынямі хрысціянства. Можна лічыць, што большасць найважнейшых пытанняў унутранага развіцця Расіі так ці інакш былі ў залежнасці ад выніковасці знешнепалітычных яе акцый і намаганняў.

Cited by 0 works.

Authors