Вобразна-метафарычныя канструкцыі ў мове беларускай паэзіі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя: сінтаксічна-дэрывацыйны і лінгвасеміятычны аспекты
Кураш Сергей Бонифациевич · CyberLeninK (CyberLeninka) · 2017
У артыкуле аналізуюцца розныя тыпы вобразна-метафарычных канструкцый, характэрных для беларускай паэзіі ХХ–ХХІ стст., якія адлюстроўваюць градуальны характар метафорыкі як лінгвасеміятычнага механізму, на якім грунтуецца паэтычнае мадэляванне свету. Для вырашэння гэтай задачы выкарыстаны метад трансфармацыі выказвання з пазіцый сінтаксічнай дэрывацыі (па Л. М. Мурзіну і Т. У. Сімашка). Аналізуюцца выпадкі супадзення / несупадзення ―інтрадуктыўнай‖ і ―базавай‖ структур выказвання пры стварэнні метафарычнага вербальнага вобразу. У выніку выяўлены такія тыпы вобразна-метафарычных канструкцый, як семіятычна «слабая» і «моцная» метафара, а таксама шэраг падтыпаў, якія займаюць прамежкавае становішча паміж імі.
Cited by 0 works. Open-access PDF