Да праблемы кантрастыўнага апісання мадэлей дзеяслоўных сказаў (на матэрыяле беларускай і польскай моў)

С. А. Важнік · BSU Digital Library (Belarusian State University) · 1999

С Л .В А Ж Н ІК ДА ПРАБЛЕМЫ КАНТРАСТЫЎНАГA АПІСАННЯ МАДЭЛЕЙ ДЗЕЯСЛОЎНЫХ СКАЗАЎ (на матэрыяле беларускай і польскай моў) У апошнія гады кантрастыўная лінгвістыка перажывае буйны росквіт.Тэ та i не выпадкова, бо менавіта супастаўленне сістэм або асобных мікрасістэм дзвюх блізкіх моў дазваляе ўбачыць не толькі спецыфічныя для кожнай мовы рысы, тыпалагічна важныя структурныя адрозненні, але і такія асаблівасці, што раней, пры сінхронным аналізе адной з моў, заставаліся незаўважанымі.Такім чынам, у супастаўляльным мовазнаўстве бачацца вялікія магчымасці даследавання тыпалогіі моў праз пошук міжмоўных універсалій і выяўленне катэгорый спецыфічнага. .У галіне сінтаксісу славянскіх моў кантрастыўныя даследаванні плённа вядуцца апошнія чатыры дзесяцігоддзі.Ужо назапашаны вялікі вопыт такіх даследаванняў, вызначаны асноўныя прынцыпы і задачы супастаўлення славянскіх моў, нават блізкароднасных1.Супастаўленне беларускай і поль скай моў найбольш поўна праведзена ў галіне фанетыкі, лексікалогіі і дыялекталогіі (Ю.Ф.Мацкевіч, А.Я.Супрун, Л.М.Шакун, А.І.Барташэвіч, Я.Э.Смулкова, А.І.Жураўскі, П.П.Шуба, А.М.Булыка, К.М.Гюлумянц, П.У.Сцяцко, Г.У.Арашонкава, В.Л.Вярэніч, Г.В.Пальцаў і інш.).У галіне ж сінтаксісу яно не прадстаўлена ў такім аб'ёме і ў асноўным мае фармальна-структурную накіраванасць, г.зн.праводзіцца ў напрамку "ад формы да зместу", Кантрастыўнае ж апісанне найвышэйшага ўзроўню беларускай і польскай моў у напрамку "ад зместу да формы" (функцыянальна-семантычны падыход) з'яўляецца хутчэй адзнакай сённяшняга часу.Такім чы нам, навідавоку неабходнасць поўнага кантрастыўнага апісання сінтаксісу беларускай і польскай моў праз выяўленне падабенстваў (ізамарфізм) і адрозненняў (аламарфізм) у сінтаксічных сістэмах гэтых моў.Пры гэтым адзінкай такога.апісання, на нашу думку, можа быць мадэль сказа, струк туру якой даследчыкі звычайна выводзяць з семантычнай структуры дзеяслоўнага прэдыката і ў якой у найбольшай ступені ўвасабляецца сувязь мовы з экстралінгвістычнай рэчаіснасцю і з працэсам яе асэнсавання (з працэсам мыслення).Адразу адзначым, што пад мадэллю разумеецца мінімальна дастатковая двухбаковая моўная адзінка з узаемаабумоўленымі планам зместу (глыбіннай структурай) і планам выражэння (паверхневай структурай).Як зазначае Г.А.Золатава, рэлевантнымі для апісання мадэлей сказаў з'яўляюцца катэгарыяльна-семантычныя ўласцівасці складнікаў мадэлі2.Яны ўзнікаюць ў выніку абагульнення індывідуальна-лексічных значэнняў слоў, якія займаюць аднолькавыя сінтаксічныя пазіцыі ў мностве падобных сказаў.Тэта ў першую чаргу тычыцца прэдыкатнай пазіцыі, якую найчасцей займае дзеяслоў.Таму пры апісанні мадэлі павінна ўлічвацца перш за ўсё катэгарыяльна-семантычнае значэнне дзеяслова, бо менавіта ў ім увасабляецца "тыповая семантыка" тыповай пазамоўн'йй' сітуацыі і інфармацыя аб яе тыповых удзельніках, што знаходзіць адлюстраванне ў прапазіцыі; Пры гэтым дамінанта мадэлі -дзеяслоўны прэдыкат -прадвызначае і абумоўлівае структуру мадэлі, накладваючы абмежаванні на запаўненне пазіцый мадэлі актантамі не толькі пэўных катэгарыяльна-граматычных, але і адпаведных катэгарыяльна-семантычных класаў.3 усяго відаць, што найбольш аптымальным з яўляецца апісанне дзеяслоўных мадэлей на падставе асобных ЛСГ, у якія ўваходзяць дзеясловы з агульнай катэгарыяльна-лексічнай семай, чым і вытлумачваецца тыповая спалучальнасць дзеясловаў адной ЛСГ.Прыведзеныя вышэй палажэнні дазваляюць сфармуляваць асноўную задачу кантрастыўнага апісання дзеяслоўных мадэлей.Яна звязана з выяўленнем ізаморфных і аламорфных элементаў у мадэлях дзеясловаў пэўных ЛСГ паводле адпаведных дыферэнцыяваных прымет (параметраў).

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors