Верацярпімасць як сутнаснае вызначэнне талеранцыі ў радыкальна-рэфармацыйным вучэнні «Польскіх і Літоўскіх братоў»

І. А. Бортник · Digital Library of Polotsk State University (Polotsk State University) · 2008

Аналізуецца канцэптуальны падыход да праблемы талеранцыі ў рэлігійна-філасофскай і сацыяльна- палітычнай думцы «Польскіх і Літоўскіх братоў», у аснове якога знаходзіцца ідэя верацярпімасці як сутнаснага вызначэння талеранцыі ў вузкім сэнсе. Разглядаецца працэс фарміравання і эвалюцыя названага падыходу, вызначаюцца яго ідэйна-тэарэтычныя фактары і перадумовы. Вылучаюцца тры этапы, у межах якіх ідэя верацярпімасці мела адметныя рысы тэарэтычнай рэпрэзентацыі. Паказваецца сувязь ідэі верацярпімасці з ідэяй ненасілля ў кантэксце падыходу да феномена талеранцыі ў вучэнні «Польскіх і Літоўскіх братоў». Аналізуюцца розныя тыпы аргументацыі ідэі верацярпімасці, яе маральна- рэлігійны і сацыяльна-палітычны аспекты. Вызначаецца фарміраванне ідэі падзелу функцый рэлігійных і дзяржаўных інстытутаў у грамадстве ў дыскурсе позняга сацыніянізму. Выяўляецца спецыфіка разглядаемага падыходу ў межах філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI – XVIІ стагоддзяў.

Cited by 0 works.

Authors