Міжнародны медыявобраз краіны: стратэгічны падыход у фарміраванні

Вікторыя Міхайлаўна Пяткевіч · BSU Digital Library (Belarusian State University) · 2017

Вікторыя ПЯТКЕВІЧ Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт МІЖНАРОДНЫ МЕДЫЯВОБРАЗ КРАІНЫ: СТРАТЭГІЧНЫ ПАДЫХОД У ФАРМІРАВАННІ У ХХІ стагоддзі глабалізацыя з'яўляецца адной з асноўных тэндэнцый у развіцці сучаснага грамадства, прадугледжвае стварэнне адзінай міжнароднай эканамічнай, прававой і культурна-інфармацыйнай прасторы і актывізуе супрацоўніцтва паміж краінамі і людзьмі для вырашэння агульных праблем.Інфармацыя ў такім выпадку становіцца тым сродкам, праз які трансфармуецца інстытуцыйны дызайн публічнай сферы і змяняюцца дзейсныя формы самапазіцыянавання і рэалізацыі патрэб дзяржавы як паўнавартаснага ўдзельніка глабальных інармацыйна-камунікатыўных працэсаў [2].Ва ўмовах, калі інфармацыйныя абмены з'яўляюцца базай для развіцця палітычных і іншых грамадскіх дачыненняў, камунікацыі фарміруюць і фармаціруюць культурна-палітычную прастору, мадэлюючы і перадаючы яе сутнасць.Новыя ўмовы і фактары, якія аказваюць уплыў на пазіцыю беларускай дзяржавы ў сусветнай супольнасці абумоўліваюць неабходнасць у пастаянным вывучэнні гэтага зменлівага працэсу і, адпаведна, карэкціроўцы ключавых стратэгій стварэння медыявобраза краіны ў міжнародных маштабах [7].Адным з істотных і эфектыўных спосабаў фарміравання медыявобразу краіны з'яўляюцца масмедыя і, у прыватнасці, спецыяльнае адгалінаванне аўдыявізуальных СМІ -міжнароднае вяшчанне.Міжнароднае, ці замежнае, вяшчанне -асаблівы від вяшчання, які прадугледжвае падрыхтоўку і выпуск у эфір перадач, прызначаных для слухачоў за мяжой.Камунікатыўная мэта міжнароднага вяшчання скіравана на стварэнне пазітыўнага медыявобраза краіны, тлумачэнне асноўных аспектаў яе ўнутранай і знешняй палітыкі, фарміраванне спрыяльнага асяроддзя ў свеце для рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў.У беларускай медыяпрасторы гэтыя функцыі выконвае радыё «Беларусь» і тэлеканал «Беларусь 24», якія з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors