Учебная программа и паспорт дисциплины "Физическая география Беларуси" дневное отделение
Михаил Николаевич Брилевский · BSU Digital Library (Belarusian State University) · 2012
Курс фізічнай геаграфіі Беларусі арыянтаваны на вывучэнне асаблівасцей прыроды роднага краю. У ім прадугледжана вывучэнне асобных прыродных кампанентаў: нетраў і карысных выкапняў, рэльефа, клімата і надвор’я, рэк, азёр, каналаў і вадасховішчаў, глеб, расліннага покрыва і жывёльнага свету, а таксама ўзаемасувязяў паміж імі. Разглядаюцца пытанні гісторыі даследаванняў прыроды рэспублікі, прыводзіцца характарыстыка асобных фізіка-геаграфічных рэгіёнаў, а таксама асаблівасці іх ландшафтнай структуры. Шмат увагі ўдзяляецца пытанням рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы прыроды. Разглядаюцца сучасныя экалагічныя праблемы, прыводзіцца прагноз развіцця прыродных працэсаў. \nКурс з’яўляецца з аднаго боку сінтэзуючым: у ім абагульняюцца веды, што атрымалі студэнты пры вывучэнні асобных прыродных кампанентаў, з другога – базавым для курса эканамічная геаграфія Беларусі.
Cited by 0 works.