Метадалогія і метады фонастылістычных даследаванняў

Таццяна Леанідаўна Чахоўская · Digital Library of the Belarusian State University (Belarusian State University) · 2010

МЕТАДАЛОГІЯ І МЕТАДЫ ФОНАСТЫЛІСТЫЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎУ сучасным мовазнаўстве цікавасць да вывучэння гукавога ладу беларускай мовы застаецца адным з фактараў развіцця тэорыі мовы.Фанетычны аналіз гукавых сродкаў мае на мэце выяўленне асноўных адзінак, апісанне іх фанетычных уласцівасцей і правіл выкарыстання ў мове.На падставе найноўшых дасягненняў лінгвістыкі даследуюцца сегментныя і суперсегментныя фанетычныя сродкі -гукі, склады, націск, інтанацыя.Асаблівая ўвага надаецца элементарным адзінкам -гукам, якія разглядаюцца ў розных аспектах -артыкуляцыйным, акустычным, перцэптыўным і функцыянальным.Аналіз фанетычных сродкаў мовы звязаны з распрацоўкай спецыяльных метадаў даследавання, заснаваных на прымяненні тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць вылучыць з непарыўнай маўленчай плыні сегменты рознай даўжыні.З фанетычнай праблематыкай звязаны даследаванні негукавых фанетычных сродкаў.Так, акцэнталогія (лац.accentus -націск і грэч.lo gos -слова, вучэнне ) -раздзел лінгвістыкі, які вывучае прыроду і функцыянаванне націску.Сілабіка (грэч.syllabe -склад ) -вучэнне аб складзе і прынцыпах складападзелу.Інтаналогія (лац.intonare -моцна вымаўляць і грэч.lo gos -слова, вучэнне ) -навука аб інтанацыі, адзінстве яе кампанентаў: мелодыкі, працягласці, тэмпу маўлення, сінтагматычнага падзелу, меладычнага дыяпазону маўлення.Фонатактыка (грэч.phoneгук і лац.tactus -адчуванне на дотык ) даследуе заканамернасці спалучальнасці фанем.Фонасемантыка (грэч.phone -гук і semantikos -які абазначае , sema -знак ) -навука аб фанетычных значэннях слова, якая аналізуе сувязі паміж гукам і сэнсам.Новыя лінгвістычныя дысцыпліны ўзнікаюць пры аб'яднанні двух самастойных раздзелаў мовазнаўства, у выніку чаго аб'ект даследавання можа разглядацца ў розных аспектах праз асаблівасці яго складнікаў.Напрыклад, фоніка (грэч.phonikos -які гучыць ) -гэта раздзел стылістыкі, які даследуе гукавую арганізацыю маўлення, вывучае фанетычныя сродкі мовы з пункту гледжання іх эстэтычнага патэнцыялу.Значная ўвага пры гэтым надаецца аналізу арганізацыі паэтычнай мовы.

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors