Праблемы генеравання маўлення і тэксту ў сучаснай лінгвістыцы
Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі · Digital Library of the Belarusian State University (Belarusian State University) · 2010
ПРАБЛЕМЫ ГЕНЕРАВАННЯ МАЎЛЕННЯ І ТЭКСТУ Ў СУЧАСНАЙ ЛІНГВІСТЫЦЫЗгодна з тэорыяй так званай «камп'ютэрнай» метафары, «мозг можа разглядацца як вылічальны механізм, падобны да камп'ютэра, а розум -гэта набор праграм, якія забяспечваюць функцыянаванне мозга.Чалавечае мысленне наўрад ці можна звесці да функцый мозга, хутчэй чалавечае мысленне і функцыі мозга разам складаюць вылічальны працэс» [10, с. 367].Камп'ютэрная метафара «Чалавек -гэта камп'ютэр» шырока выкарыстоўваецца не толькі спецыялістамі па штучнаму інтэлекту, якія атаясамляюць камп'ютэр з чалавекам (ѐн «мае» памяць і мысленне), не толькі нейрапсіхолагамі, якія даследуюць функцыянаванне нейронных сетак мозга (якія таксама «нагадваюць» працу ЭВМ), але і лінгвістамі.Калі гаворка ідз е пра метафару, пакладзеную ў аснову пэўнай навуковай тэорыі, яе называюць падставовай, -маюць на ўвазе тое, што яна робіцца зыходным пунктам развіцця тэорыі.«Метафара параўноўвае адну сістэму з другой, якая нам знаѐмая больш.Так яна робіць больш лѐгкай разуменне гэтай сістэмы»,адзначае М. Арбіб, даследаванне якога грунтуецца на дзвюх падставах: «Чалавек -гэта камп'ютэр» і «Чалавек -гэта жывѐла» [2].У гэтым выпадку дзейнасць чалавечага мозга атаясамляецца з дзейнасцю сістэм, якія ў большай ступені падлягаюць аналізу.Якім чынам лінгвісты выкарыстоўваюць камп'ютэрную метафару?У апошні час мовазнаўцы, якія аналізуюць працэс разумення тэксту, будуюць яго алгарытм: дзейнасць чалавека атаясамляецца з дзейнасцю камп'ютэра [14, с. 13-14; 22, p. 39].З шэрагу прац, прысвечаных праблемам тэкстаўтварэння, можна адзначыць манаграфію Уолеса Чэйфа «Память и вербализация прошлого опыта» [19], дзе падаецца даволі дэталізаванае апісанне мысленчых аперацый пры стварэнні тэксту чалавекам, які апісвае выпадак, што некалі з ім адбыўся.Усе мадэлі генеравання маўлення (ГМ) падзяляюцца аўтарамі калектыўнай манаграфіі [20] на тры тыпы: узроўневыя, цыклічныя і інтэгратыўныя.Ва ўзроўневых мадэлях кожная стадыя вылучаецца згодна з той моўнай падсістэмай (фаналогія, лексіка, сінтаксіс і г.д.), якая пачынае дзейнічаць на пэўным этапе тэкстаўтварэння.У цыклічных мадэлях вылучаюцца тыя або іншыя цыклы, этапы ГМ.І ўзроўневыя, і цыклічныя супрацьпастаўляюцца інтэгратыўным, «дзе спасылка на адпаведны ўзровень спалучаецца з вылучэннем паслядоўных фаз, або стадый працэсу» [20, с. 34].Мы лічым, што такі падзел не заўсѐды дае магчымасць для адназначнага аднясення мадэлі да пэўнага тыпу.Напрыклад, мадэль генератыўнага кірунку [18] мае дачыненне да цыклічных мадэлей, нягледзячы на тое, што яе ўяўленне -ад глыбіннай сінтаксічнай структуры праз шэраг трансфармацый у семантычны кампанент і далей у паверхневую структуру, якой даецца фанетычная інтэрпрэтацыя, -дазваляе суаднесці гэтую мадэль таксама і з узроўневымі мадэлямі, таму што тут трансфармацыі адбываюцца праз змену
Cited by 0 works. Open-access PDF