Дыктант як від практыкавання: навучальны папераджальны дыктант
Святлана Сяргееўна Мароз, Таццяна Яўгенаўна Старасценка, Марына Сяргееўна Ржавуцкая · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2012
Дыктант як від практыкавання: навучальны папераджальны дыктантНіхто не будзе аспрэчваць той думкі, што настаўнік (любой дысцыпліны) павінен быць найперш пісьменным.Адна з асноўных задач выкладання беларускай мовы на філалагічных факультэтах у ВНУ педагагічнага профілю -выпрацоўка арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў будучых настаўнікаў.Засваенне арфаграфіі і пунктуацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваецца пры вывучэнні ўсіх раздзелаў і тэм, на ўсіх этапах навучання.Праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ВНУ, пабудаванай на строга лінейным прынцыпе, не прадуглежана вяртання да вывучанага на папярэднім курсе, нарашчэння тэарэтычнага матэрыялу па адной і той жа тэме на новай ступені навучання.Удасканаленне арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вядзецца, як правіла, на самым пачатку навучання, калі трэба падвысіць пісьменнасць першакурснікаў.Як паказвае практыка, такая праца неабходная і патрабуе паслядоўнасці і сістэматычнасці на працягу ўсяго тэрміну навучання ў ВНУ.Выпрацоўка навыкаў правільнага пісьма дасягаецца праз выкананне разнастайных практыкаванняў, да якіх у працах па лінгваметодыцы адносяць найперш дыктанты.Дыктант як адзін з самых эфектыўных відаў работы па выпрацоўцы арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў развівае маторнаслыхавыя асацыяцыі навучэнцаў, вучыць успрымаць слова на слых, супастаўляць яго літарны і гукавы склад, замацоўвае арфаэпічныя нормы і здольнасць прымяняць правілы на практыцы.Агульнавядома, што ўсе дыктанты падзяляюцца ў залежнасці ад мэты правядзення на навучальныя і кантрольныя, ад матэрыялу -на слоўнікавыя і тэкставыя, ад спосабу адлюстравання матэрыялу -на дыктанты без змен і дыктанты са зменамі і інш.У сваю чаргу навучальныя дыктанты ў залежнасці ад часу тлумачэння напісанага падзяляюцца на папераджальныя, тлумачальныя і каменціраваныя.Дыктанты са зменамі ў залежнасці ад спосабаў працы -на выбарачныя і выбарачна-размеркавальныя.Папераджальны дыктант -гэта такі від дыктанта, пры якім арфаграма ў слове ці пунктаграма ў сказе тлумачыцца пэўным правілам перад запісам.У школьнай практыцы папераджальны дыктант выкарыстоўваецца найчасцей на этапе першаснага замацавання пасля вывучэння пэўнай тэмы.Пры навучанні на філалагічных факультэтах у ВНУ папераджальны дыктантгэта дыктант, асноўная мэта якога паўтарыць матэрыял, да якога ў працэсе навучання даўно не звярталіся.Сабраныя папераджальныя дыктанты прапануецца выкарыстоўваць менавіта як этап паўтарэння і замацавання арфаграфічных і пунктуацыйных ведаў і навыкаў, што дасць дадатковую магчымасць развіваць названыя здольнасці на ўсім працягу вывучэння курса беларускай мовы.
Cited by 0 works. Open-access PDF