Вузкакалейныя чыгуначныя шляхі ў Мінскай губерні пачатку ХХ ст.: стан даследаванняў і магчымасці крыніц

Віктар Адамавіч Кахновіч, Виктор Адамович Кохнович · BSU Digital Library (Belarusian State University) · 2012

ÐÎÑÑÈÉÑÊÈÅ È ÑËÀÂßÍÑÊÈÅ ÈÑÑËÅÄÎÂÀÍÈß.ÑÒÀÒÜÈ Да 150 годдзя Беларускай чыгункі В. А. Кахновіч ВУЗКАКАЛЕЙНЫЯ ЧЫГУНАЧНЫЯ ШЛЯХІ Ў МІНСКАЙ ГУБЕРНІ ПАЧАТКУ ХХ ст.: СТАН ДАСЛЕДАВАННЯЎ І МАГЧЫМАСЦІ КРЫНІЦ Ó наш час выклікаюць узрастаючы інтарэс вузкакалейныя чыгункі, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў пашырэнні публікацый на гэту тэму [1].Так, па ініцыятыве Дзмітрыя Зіноўева і з дапамогай цэлага шэрагу энтузіястаў краязнаўцаў быў створаны інтэрнэт партал «Энцыклапедыя айчынных вузкакалейных дарог», альбо «Энцыклапедыя "Малодшы брат"» (ЭМБ).На ім размешчаны звесткі аб 2389 вузкакалейных чыгунках колішняга СССР (у т. л.Расіі і СНД, Прыбалтыкі), таксама -24 000 фотаздымкаў і амаль 500 картаў.Партал утрым лівае шэраг цікавых раздзелаў, у т. л. «Гісторыя вузкакалеек», што зараз знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.Беларускія вузкакалейкі прадстаўлены па aбласцях.Так, раздзел па Мінскай вобласці ўтрымлівае звесткі аб 40 вузкакалейках, па Брэсцкай вобласці -45, Віцебскай -26, Гомельскай -27, Гродзенскай -37, Магілёўскай вобласці -15, па г.Мінску -4.Усяго па Беларусі ўтрымліваюцца звесткі аб 194 вузкакалейных чыгунках [2].Звесткі гэтыя, аднак, як будзе паказана ніжэй, вельмі кароткія і няпоўныя.Такім чынам, вузкакалейная чыгунка на Беларусі выяўляецца актуальнай сферай даследаванняў.Гісторыя чыгункі на Беларусі -насуперак вызначэнню гісторыі чыгуначнага будаўніцт ва і шляхоў зносін на Беларусі ў ХІХ -пачатку ХХ ст.як «практычна недаследаваны аспект» [3, c. 208] -знайшла сваё адлюстраванне ў працах айчынных і замежных даследчыкаў, сярод якіх: С. Б. Жыхараў, Л. С. Бараноўскі, Г. І. Кацяш, З. Е. Абезгауз, Я. П. Юшкевіч, В. І. Гапееў, Л. М. Лыч, І. У. Мандрык, П. А. Тупік, С. С. Петрычэнка, Л. М. Бярнацкі, А. А. Катыкман, Я. В. Мураўёў, Р. А. Куманёў, У. С. Віргінскі, Т. С. Хачатураў, А. М. Салаўёва і інш.Аднак менавіта спецыфічная праблематыка беларускіх вузкакалеек выпадала з разгляду.Так, у працах А. А. Бублікава, К. Я. Загорскага, С

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors