Дыктант як від практыкавання: дыктанты для самакантролю

Святлана Сяргееўна Мароз, Таццяна Яўгенаўна Старасценка, Марына Сяргееўна Ржавуцкая · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2013

Дыктант як від практыкавання: дыктанты для самакантролюПрацэс засваення арфаграфічных нормаў працяглы і шматэтапны.На пачатковым этапе, як вядома, фарміруюцца ўменні перадаваць на пісьме гукі, пераносіць па складах словы, ужываць вялікую літару і інш.; на асноўным этапе выпрацоўваюцца арфаграфічныя ўменні навыкі ў сувязі з вывучэннем фанетыкі, словаўтварэння і марфалогіі; на абагульняльным этапе замацоўваюцца веды па арфаграфіі ў сувязі з вывучэннем сінтаксісу; на паглыбленым этапе ўдасканальваюцца правапісныя ўменні і навыкі разам з вывучэннем культуры вуснага і пісьмовага маўлення, выкананнем творчых прац.Паспяховасць засваення арфаграфічных нормаў у пэўнай ступені залежыць ад арганізацыі самастойнай працы.У сувязі з гэтым важнае значэнне набываюць дыктанты, прызначаныя для самакантролю, паколькі яны дазваляюць самастойна асэнсоўваць моўны матэрыял, высвятляць і выпраўляць уласныя недахопы.1. Запішыце тэкст пад дыктоўку.Праверце.Зрабіце аналіз памылак.У Кастуська была неадольная цяга да птушак, раслін і кветак.Канечне, ён мог пабегчы на пагулянку да хлопцаў, насіцца па лужынах, будаваць на ручаях запруды, назіраць, як расцякаецца тонкай рознакалёрнаю плевачкаю бензін, але гэтага было мала.Яго цягнула на адзіноту, хацелася мець сваю таямніцу, далучэнне да якой і разгадка якой давалі б волі фантазіі, роздуму.Клікала кудысьці ў невядомасць нез'яснёная ўнутраная сіла.Уладу над ім узялі расліны.Іх смелы, надзвычай дружны выхад з зямлі, неўтамаваная прага расці, развінаць лісцікі, выкідваць кутасікі і расцвітаць моцна хвалявалі Кастуська, дзе б ён ні быў: на пагоне, у лесе, ішоў па дарозе альбо капаў з маці грады.Дарэчы, пра грады… Бацька, яшчэ слабы, да іх не прычыняўся.Кастусёк з маці выносілі з хлява гной, растрасалі і ўскопвалі зямлю.Потым дзялілі яе на роўныя прастакутнікі.Перш-наперш садзілі цыбулю.Загадзя маці пазразала з цыбулін вяршкі з хвосцікамі, пакідала ў міску з вадою.Граду расчарціла на квадраты, у куточкі якіх торкала цыбуліну зрэзаным уверх.На гэтых мясцінках ужо выпнуліся светла-зялёныя тугія расточкі.Буркі, моркву, агуркі садзіць было прасцей.Цапком маці праворвала лунку, брала жменьку разбрынялага ў вадзе насення і сыпала ў яе.Услед Кастусёк загортваў зямлю.Займеўшы навыкі агародніка, ён задумаў завесці сваю маленькую зялёную гаспадарку.Ускапаў пры хляве, адкуль назіраў за шпакамі, лапік зямлі, дбайна ўзрыхліў, перабраўшы пальцамі кожны камячок, і нават абгарадзіў калкамі.Навыкопваў, а то проста навырываў усялякага зелля і перасадзіў на свой агародзік.Браў з лужыны пад страхою бляшанкаю

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors