Дыктант як від практыкавання: навучальны каменціраваны дыктант

Святлана Сяргееўна Мароз, Таццяна Яўгенаўна Старасценка, Марына Сяргееўна Ржавуцкая · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2013

Дыктант як від практыкавання: навучальны каменціраваны дыктантКаменціраваны дыктант -гэта такі від навучальнага дыктанта, пры якім запіс слоў або сказаў суправаджаецца тлумачэннем арфаграм або пунктаграм, г. зн.адбываецца непасрэдна ў час напісання слоў, спалучэнняў слоў, сказаў.Арфаграфічны разбор слова або пунктуацыйны разбор сказа, які праводзіцца адначасова з напісаннем, патрабуе ад навучэнцаў пэўных практычных уменняў, таму такі тып дыктанта з'яўляецца даволі складаным.У школьнай практыцы каменціраваны дыктант можна выкарыстоўваць на любым этапе ўрока (у час праверкі дамашняга задання, пры замацаванні новага матэрыялу, пры абагульненні і паўтарэнні раней вывучанага і інш.).У вышэйшых навучальных установах такі від практыкуецца, як правіла, на этапе сістэматызацыі і абагульнення ведаў, уменняў і навыкаў.Каменціраваны дыктант можа быць як зрокавым, так і слыхавым.* Падбярыце сінонімы да слоў грамозны, самотны.Растлумачце значэнне слова капец.2. Запішыце тэкст пад дыктоўку, каменціруючы правапіс асобных (падкрэсленых) арфаграм і пастаноўку знакаў прыпынку.

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors