Дыктант як від практыкавання: кантрольны дыктант
Святлана Сяргееўна Мароз, Таццяна Яўгенаўна Старасценка, Марына Сяргееўна Ржавуцкая · Belarusian State Pedagogical University repository (Belarusian State Pedagogical University) · 2014
Дыктант як від практыкавання: кантрольны дыктантТакі раздзел мовазнаўства, як арфаграфія, выконвае, як вядома, істотную сацыяльную функцыю: правапісныя нормы з'яўляюцца агульнапрынятымі і іх аднастайнасць садзейнічае пісьмовым зносінам.Таму так важна для выкладчыка і настаўніка роднай мовы ўзброіць навучэнцаў неабходнымі афаграфічнымі ведамі, уменнямі і навыкамі.Падкрэслім, што пры вывучэнні любой мовы вучні авалодваюць адноснай арфаграфічнай пісьменнасцю, г. зн.вучацца умець пісаць у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі, прадугледжанымі праграмай.Выключную ролю для выпрацоўкі і ўдасканалення арфаграфічных уменняў і навыкаў адыгрываюць навучальныя дыктанты, а для кантролю для засваеннем нормаў -кантрольныя (тэкставыя і слоўнікавыя).У школьным курсе беларускай мовы арфаграфія як раздзел вывучаецца ва ўзаемасувязі з іншымі раздзеламі, універсітэцкі курс беларускай мовы не прадугледжвае вяртання да папярэдніх тэм, аднак, на нашу думку, будзе мэтазгодным пры навучанні і школьнікаў, і студэнтаў спалучыць кантрольны тэкставы (або слоўнікавы) дыктант з дадатковым заданнем, паколькі гэта дасць магчымасць праверыць засваенне не толькі арфаграфічных нормаў.1. Запішыце тэкст пад дыктоўку.Зрабіце лексічны аналіз выдзеленых слоў.Ахіналі ноч туманы.Вільготныя, цёплыя, якія бываюць хіба толькі ў красавіцкія ночы, калі чуеш, здаецца, як дыхае зямля, як прачынаецца яна ад зімовага сну, ад зімовае скутае нерухомасці.Цурчаць гучныя ў цішыні ручаіны, шумяць вадаспады лагчын, і ў хмялявым паветры, напоеным сокамі абуджанай вясною зямлі, узнікаюць таемныя галасы, таемныя гукі.То шархане аб бераг нерасталая крыга, то сава кігікне раптам у кусце, напалохаўшы нечаканасцю сваёй стомленага падарожніка, то падасца лёд на балоце, асадзе альбо ўздымецца, узадраўшы прымерзлыя купіны.І гук той, як цяжкі ўздых, ляціць павольна над полем, над дарогай лесавой, балацянаю.Тады настаражваецца сэрца і б'е ў такт узбуджаным сілам зямлі і цямрынь ночы настаражвае вуха.І чалавек прыслухаецца да начы, да зямлі, да яе вялікага і таемнага подыху, у якім захована неўміручая радасцьрадасць нараджэння жыцця.Новага, з новай зелянінай палёў і лясоў, з новай чырванню красак, з новай цеплынёю сонца, з пяшчотамі веснавога ветру, з росамі, туманамі, дажджамі, з радаснымі нястрашнымі грымотамі.Грымне раз -і набрыняюць сокам вербалозы, у свірысцёлак загудзіць дзетвара, свірысцёлак, гукі ў якіх, як кволыя палявыя званочкі, як цурчэнне ручаёў пад ценькімі шкельцамі ледзяных убораў.Грымне два -ахінуцца берагі кураслепам, нібы сонца ападзе на лугі, жаўцізну сваю цёплую скіне з недасяглых вышынь.
Cited by 0 works. Open-access PDF