Лекцыі па курсу "Гісторыя навукі і тэхнікі"
Віктар Адамавіч Кахновіч, Марына Аляксееўна Шабасава, Виктор Адамович Кохнович et al. · BSU Digital Library (Belarusian State University) · 2018
Лекцыі па курсу «Гісторыя навукі і тэхнікі» «Калі б Чалавецтва было ідэальным, то ва ўсякі час, нават ва ўмовах каменнага веку, -для яго было створана ўсё неабходнае для шчаслівага і дастатковага жыцця.Але, паколькі чалавек -далёкі ад ідэала, то вялікай палёгкай для яго ёсць навукова-тэхнічны прагрэс».Раздзел І. Прадмет гісторыі навукі і тэхнікі.Навуковыя веды, тэхніка і тэхналогіі ў перыяд да Новага часу.І.1.Уводзіны.Змест паняццяў.Пачатак навуковых ведаў і тэхнікі.1.1.Мэта і прадмет курсу гісторыі навукі і тэхнікі.Багатыя і разнастайныя веды былі ў людзей ад самых старажытных часоў.Фактычна, з таго моманту, калі чалавек змог вырабляць нейкія першыя прылады і змог вучыць гэтаму іншых людзей -пачынаецца эра ведаў і ўласна чалавека як чалавека.Можа быць з таго самага няпэўнага моманту ў мінулым людзі займелі мову і гэта стала вялікім набыткам Чалавецтва.Цікава і важна тое, што старадаўнія міфы многіх народаў вялікае значэнне надавалі і сам пачатак чалавечага роду адносілі да моманту, калі нехта з першапродкаў альбо бог(богі) навучылі яго карыстацца агнём, засяваць палі, вырабляць прылады, будаваць будынкі, далі мову і веды.У такім сакралізаваным выглядзе Чалавецтва шанавала сваё нараджэнне.Між тым, у часы Еўрапейскага Рэнесансу з'явілася ўяўленне аб набыцці і прафесійным выкарыстанні ведаў як самадастатковай, важнай і паспяховай сферы чалавечых заняткаў.Так нарадзілася еўрапейская і сучасная навука.Вялікі англійскі філосаф Фрэнсіс Бэкан (Francis Bacon, 1561-1626) прапанаваў і зрабіў першасным у сваім жыцці прынцып «веды -гэта сіла».Ягоныя навуковыя поспехі ў вывучэнні прыроды, ягоны прынцып «веды -не дзеля саміх сябе, але дзеля адкрыццяў і вынаходніцтваў», -даводзілі правату Бэкана сучаснікам і наступным пакаленням 1 .Фрэнсіс Бэкан пісаў: «Здольнасці душы выдатна вядомыя: тое інтэлект, розум, уяўленне, памяць, захапленне, воля, нарэшце -усё тое, што займае логіку і этыку.Але ў вучэнні аб душы неабходна найперш даследаваць паходжанне гэтых здольнасцей з пункту гледжання фізыкі (прыроды)» 2 .Бэканаўскі імпэт абудзіў у Англіі і іншых краінах Еўропы пошук ведаў аб навакольным свеце.І ў 1660 г. у Лондане было заснавана Каралеўскае таварыства для развіцця ведаў аб прыродзе.Так з'явілася Брытанская Акадэмія навук.Веды шырока ўвайшлі ў масы, цяга да вынаходніцтва ахапіла многіх людзей.Так у Англіі з апошняй трэці XVII ст.распачаўся бум у тэхналогіях.Яны былі запатрабаваны ў вытворчасці, прадпрымальніцтве і прывялі да індустрыяльнай рэвалюцыі 1760-х -1830-х 1 Бэкон, Фрэнсис.Сочинения: в 2-х т. / перев.с англ.М., 1977-1978.Т. 1. 1977.С.17-21. 2 Бэкон, Фрэнсис.Сочинения.Т. 1. 1977.С.269.гг. 3 З'явіліся ткацкія і прадзільныя станкі, паравы рухавік і чыгунка, фабрыкі і заводы, параходы і паравозы.Вытворчасць і спажыванне сталі масавымі, а свет даступным і адкрытым.Як вынік, прамысловы пераварот прывёў да цалкавітага пераўтварэння жыцця людзей у Англіі, Еўропе і свеце.Праз веды, навуку і тэхніку ХІХ ст.стала часам еўрапейскага трыумфу i заклала падмурак той сучаснасці, у якой мы зараз жывем.Зразумела, што неабходна ведаць сваё мінулае ў разрэзе гісторыі навукі і тэхнікі.Найперш таму, што так мы лепей зразумеем сябе і той свет, у якім жывем зараз.Так, ужо сучаснікі адчулі вялікую пераўтваральную сілу навуковых адкрыццяў і тэхнікі за часам індустрыяльнай рэвалюцыі.Таму яшчэ ў пачатку ХІХ ст.з'явіліся першыя працы па гісторыі навукі і тэхнікі.Напрыклад, праца Ёхана Бэкмана (1739-1811) «Гісторыя даследаванняў і адкрыццяў» 1804 г. у 4-х тамах 4 .Затым з'явілася нямала працаў па гэтай тэматыцы ў розных краінах.Адзначым славутыя імёны даследчыкаў розных сфер прыроды і чалавека, што надалі вялікую ўвагу асэнсаванню і папулярызыцыі навукі ў жыцці людзей: нямецкі географ і асветнік Аляксандр фон Гумбальд (Alexander von Humboldt, 1769-1859); нямецкі гісторык навукі Ганс Крамер (Hans Kraemer, 1870-1940); філосаф Георг-Вільгельм Гегель (Georg Wilhelm Friedrich Hegel, 1770-1831); французкі хімік і асветнік Гастон Тысандзьер (Gaston Tissandier, 1843-1899), што напісаў папулярную ў свой час кнігу «Мучанікі ў імя навукі» («Les martyrs de la science», 1879) і распачаў выданне славутага часопісу «La Nature» (1873); французскі географ Элізэ Рэклю (Elysee Reclus, 1830-1905) і інш.Гэтыя дзеячы ХІХ ст.шмат у чым працягвалі справу навукоўцаў і энцыклапедыстаў эпохі Асветніцтва ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы XVIII ст.З усяго даведзенага вышэй бачна, што зараз гісторыя навукі і тэхнікі стала самастойнай навуковай дысцыплінай.Яна вывучае альбо яе прадметам з'яўляюцца: зараджэнне і далейшае развіццё навуковых ведаў і тэхнікі; гістарычны (сацыяльны) і гісторыка-культурны кантэкст фарміравання і пашырэння навуковых ведаў, тэхнікі і тэхналогій; узаемныя сувязі розных галін навуковых ведаў, канцэпцыі і ўяўленні аб свеце (прыродзе, чалавеку і грамадстве, сусвеце) і іх уплыў на жыццё людзей у гісторыі; звесткі аб жыцці і творчасці навукоўцаў і вынаходнікаў тэхнікі; звесткі аб дасягненнях і функцыянаванні навуковых асяродкаў і навукова-даследчых інстытутаў, тэхнічных цэнтраў (у т.л.кампаній); канкрэтныя навуковыя веды, ідэі, тэхналогіі, тэхніка, што мелі істотнае значэнне ў жыцці людзей у мінулым, а таксама актуальныя для сучаснікаў;3 Kameron, Rondo.A concise economic history of the world from Paleolithic Times to the Present. 2 ed.New York -Oxford, 1993./ перев.на рус.М.
Cited by 0 works. Open-access PDF