Грамадска-палітычныя ідэі ў творчасці Антонія Сялявы
І. А. Бортник · 2025
Выяўляецца комплекс асноўных грамадска-палітычных ідэй у творчасці ўніяцкага царкоўнага дзеяча Антонія Сялявы на прыкладзе яго палемічнай працы «Antelenchus», выдадзенай у 1622 г. Адзначана, што ў гэтым творы выкарыстоўваецца шэраг ключавых паняццяў, характэрных для шляхецкага палітычнага дыскурсу, які сфарміраваўся ў рэчышчы рэспубліканскай традыцыі («Рэч Паспалітая», «айчына», «права», «вольнасць», «грамадскі мір»). Адметнай выступае акцэнтуацыя празмернай вольнасці ў Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю абгрунтавання беспадстаўнасці скаргаў праваслаўных аб парушэнні іх правоў і свабод, што суправаджаецца адмаўленнем абсалютнай улады і тыраніі і сцвярджэннем прыярытэту мірных сродкаў у рэлігійна-палітычнай барацьбе (праект дыспуту). Пры разглядзе ўзаемаадносін рэлігійных і свецкіх інстытутаў падкрэсліваюцца аўтаномія царквы, недапушчальнасць умяшання ў сферу яе функцыянавання з боку дзяржаўнай улады і свецкіх супольнасцяў, манаполія духавенства на вырашэнне спецыфічна рэлігійных пытанняў.
Cited by 0 works. doi:10.52275/pm2023-17-25