Аграэкалагічныя аспекты выкарыстання мінеральных угнаенняў

A.I. Sidor, Н. С. Луферова, А. П. Сачек · Electronic Library of Belarusian State Technological University (Belarusian State Technological University) · 2026

Мінеральныя ўгнаенні ўтрымліваюць пажыўныя рэчывы ў выглядзе злучэнняў, якія выкарыстоўваюцца для непасрэднага жыўлення раслін. Найбольшы ўплыў на ўраджай і якасць сельскагаспадарчых культур аказваюць азотныя, фосфарныя і калійныя ўгнаенні. Вызначаны ўплыў маюць таксама мінеральныя ўгнаенні, якія ўтрымліваюць кальцый, магній, серу, а таксама мікраэлементы. Разам з тым, мінеральныя ўгнаенні, асабліва пры іх неабгрунтаваным і лішкавым ужыванні, могуць аказаць істотны негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Выкананне дзеючага заканадаўства і навукова-абгрунтаванае выкарыстанне мінеральных угнаенняў дазваляе знізіць экалагічную рызыку іх прымянення ў аграцэнозах.

Cited by 0 works. Open-access PDF

Authors