Сродкі кібербяспекі: ад запазычання да нацыянальнага адпаведніка
Я. В. Горбач · Репозиторий БГУИР (BSUIR Repository) · 2026
У артыкуле разглядаюцца асаблівасці фарміравання тэрмінасістэмы кібербяспекі на беларускай мове. Праводзіцца аналіз адзінак, створаных шляхам запазычання іншамоўных назваў, ажыццяўляецца пошук уласных нацыянальных адпаведнікаў. Такі падыход дазваляе выявіць агульныя для сусветнай практыкі тэндэнцыі (уніфікацыя, лацінізацыя) і ўнікальныя нацыянальныя рысы беларускай ІТ-лексікі. Абгрунтоўваецца пераход ад простага капіравання англамоўных тэрмінаў да стварэння зразумелых і арганічных уласнамоўных адпаведнікаў, што павышае эфектыўнасць камунікацыі ў сферы кібербяспекі.
Cited by 0 works. Open-access PDF